2011-08-09 15:23:13

Пакістанскі іерарх: скептычна аб новым міністэрстве нацыянальнай гармоніі


RealAudioMP3 Новы падыход урада Пакістана да нацыянальнай гармоніі, на думку біскупа Ёзэфа Коўтса з Файсалабада, не спрыяльны для хрысціян і іншых зацікаўленых бакоў у адносінах да рэлігійнай свабоды. Урад вырашыў стварыць Міністра нацыянальнай гармоніі, якое будзе займацца пытаннем сацыяльнай інтэграцыі. На пасаду міністра быў прызначаны Акрам Масіх Гіл, католік.

Тым не менш, біскуп Коўтс падкрэсліў, што ўрадавы ранг Гіла з'яўляецца ніжэйшым, чым быў у Шахбаза Бхаці, міністра па справах меншасцяў, якога мусульманскія экстрэмісты забілі ў сакавіку гэтага года. Біскуп, які з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Пакістана, адзначыў, што Бхаці меў магчымасць абароны інтарэсаў рэлігійных меншасцяў, у той час як Гіл не будзе мець такой магчымасці.

Паводле іерарха, хоць на сённяшні дзень ва ўрадзе будуць прысутнічаць два “каталіцкія галасы”: Пола Бхаці, як саветніка прэм’ер-міністра па справах меншасцяў, а цяпер Акрама Гіла, яны не з’яўляюцца адэкватнай кампенсацыяй той пазіцыі і ўплыву, якія меў Шахбаз Бхаці.

Адным з ключавых пытанняў, паводле біскупа, з'яўляецца змена ў спрэчным законе аб блюзнерстве, якім шырока злоўжываюць.







All the contents on this site are copyrighted ©.