2011-08-09 13:35:29

Канцэрт-падарунак для Святога Айца


RealAudioMP3 Музыка Іагана Себасцьяна Баха будзе гучаць сёння вечарам у Кастэль Гандольфа падчас канцэрту з нагоды 60 гадавіны святарскага пасвячэння папы Бэнэдыкта XVI і яго брата, кс. прэлата Георга Ратцынгера. Яны сталі святарамі 29 чэрвеня 1951 г. у катэдры Фрайзінга.

“Тое, што Бог зрабіў, зрабіў добра”, - падкрэслівае нямецкі музыка Альбрэхт Майер ў праграме канцэрта. Ён адзначыў, што творы Баха, якія маюць рэлігійнае вымярэнне, кармілі ўсю Заходнюю музыку. “Лейтматывам кантат Баха з'яўляецца хвала Богу”, - адзначыў Майер.

Творы Баха выканаюць падчас канцэрту: Альбрэхт Майер, на габою, і Арабэла Штайнбахер, на скрыпцы, у суправаджэнні інструментальнага ансамбля “Новыя сезоны”, які складаецца з музыкантаў, якія граюць у сусветна вядомых аркестрах.







All the contents on this site are copyrighted ©.