2011-08-09 14:19:26

50-годдзе ўзвядзення Берлінскай сцяны: экуменічная малітва


RealAudioMP3 Экуменічнай малітвай у берлінскай “Капліцы прымірэння”, адзначаць пратэстанты і католікі Германіі ў суботу 50-годдзе ўзвядзення Берлінскай сцяны, якая была ўзведзена 13 жніўня 1961 г. У капліцы ў цэнтры Берліна, пройдзе экуменічнае набажэнства, у якім возьмуць удзел дапаможны біскуп Берлінскай архідыяцэзіі Маціяс Хайнрых і пратэстанцкі біскуп Маркус Дрёгэ. Прэзідэнт Германіі Крысціян Вульф і Канцлер Ангела Меркель заявілі пра свой удзел ва ўрачыстасцях.

У ноч з пятніцы на суботу ад паўночы да 6 гадзіны раніцы ў капліцы будуць чытацца біяграфіі людзей, якія загінулі каля сцяны. Па прапанове Сусветнай Рады Цэркваў, 13 жніўня ў 12 гадзін загучаць званы ўсіх берлінскіх храмаў і пройдзе хвіліна маўчання.

“Капліца прымірэння” на былой мяжы паміж Усходнім і Заходнім Берлінам была ўзведзена дакладна на месцы былой царквы прымірэння. Паколькі ў 1961 г. была пабудавана сцяна, храм пратэстанцкай супольнасці прымірэння апынуўся ў так званай паласе смерці і стаў сімвалам падзеленай Германіі і Еўропы. У 1985 г. па рашэнні ўрада ГДР царква была падарвана. Пасля ўз'яднання Германіі, зямля, на якой стаяў знішчаны храм, была перададзена супольнасці прымірэння з умовай, што яна будзе выкарыстоўвацца ў рэлігійных мэтах. Такім чынам, тут паўстала “Капліца прымірэння”, якая стала часткай меарыяльнага комплексу “Берлінская сцяна”.







All the contents on this site are copyrighted ©.