2011-08-08 13:42:20

Святая Зямля: упершыню сумесная заява рабіна і муфція


RealAudioMP3 7 жніўня муфцій Іерусаліма Мухамед Ахмад Хусэйн і галоўны рабін горада Эліяху Шлезінгер выдалі першую ў гісторыі Ізраіля сумесную пастанову, якая датычыць актаў вандалізму на яўрэйскіх і мусульманскіх могілках. Рэлігійныя лідэры выказалі гарадскім уладам сваю занепакоенасць у сувязі з гэтымі падзямі.

Хасідская супольнасць была абурана тым, што на старажытных яўрэйскіх могілках на Аліўнай гары вандаламі былі разбіты і сапсаваны 32 надмагільныя пліты. Паколькі хасіды падазравалі, што вандаламі былі мусульмане, гарадскі савет дапамог яе прадстаўнікам сустрэцца з галоўным муфціем Іерусаліма.

Мусульманскі лідэр пасля некалькіх сустрэч з хасідамі пагадзіўся выпусціць рэлігійную пастанову, якая забараняе вандалізм на яўрэйскіх могілках. Фетва будзе зачытаная ва ўсіх мячэцях Іерусаліма 9 жніўня. У той жа час мусульманскі лідэр адзначыў, што ў іерусалімскім квартале Маміла падчас будаўніцтва Музея талерантнасці былі разбураны некалькі мусульманскіх магіл. Ён звярнуўся, у сваю чаргу, да галоўнага рабіна горада Эліяху Шлезінгера з просьбай выпусціць падобную пастанову, што і было зроблена, паведамляе Руская служба радыё “Свабода”.







All the contents on this site are copyrighted ©.