Самалі: ісламісты перашкаджаюць аказанню гуманітарнай дапамогі
Нягледзячы на неабходнасць
неадкладных мер у сувязі з голадам у Самалі, Афрыканскі саюз адклаў да канца гэтага
месяца сустрэчу, прысвечаную тэме крызісу ў гэтай краіне. Голад на Афрыканскім Рогу
закрануў ужо прыкладна палову насельніцтва Самалі. Яшчэ над 3 млн. чалавек навісла
небяспека недахопу харчавання.
Кожны дзень у Самалі паміраюць сотні людзей.
Але намаганні па аказанні дапамогі жыхарам Самалі пакуль не могуць завяршыцца поспехам
з прычыны процідзеяння з боку ваяўнічых мусульманскіх груп і агульнага хаосу ў краіне,
якая адчувае недахоп у эфектыўным цэнтральным ўрадзе ўжо больш за 20 гадоў.
Арцыбіскуп
Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, сказаў
у “L'Osservatore Romano”, што “было б жорстка – праігнараваць пакуты людзей на Афрыканскім
Рогу”. Аднак, паводле яго слоў, спробы груп аказання дапамогі галадаючым, якія накіроўваюць
прадукты харчавання ў суседнія краіны, каб затым даставіць іх у Самалі, не даюць выніку.
“На жаль, гэта звязана са складанай сітуацыяй ўнутры Самалі”, - канстатаваў іерарх.