2011-08-08 13:59:43

Панама: Касцёл супраць вяртання смяротнага пакарання


RealAudioMP3 Супраць планаў вяртання смяротнага пакарання ў судовую сістэму Панамы выступіў Каталіцкі Касцёл гэтай цэнтральнаамерыканскай краіны. Такі крок быў бы “бесчалавечным”, ён супярэчны з каталіцкай дактрынай, заявіў Марыбэль Жэн з нацыянальнай біскупскай камісіі “Справядлівасць і мір”. Касцёл верыць, у “глыбокі сэнс жыцця, і менавіта таму ні адна дзяржава не мае права прымаць рашэнне забіраць яго ў чалавека”.

Член парламента ад кіруючай партыі “Дэмакратычных пераўтварэнняў” Маркос Гансалес, прадставіў законапраект, які мае на мэце вяртанне смяротнага пакарання, што было адменена ў Панаме ў 1922 г., паведамляе “Fides”. Паводле ідэй дэпутата, пакаранне смерцю можа быць накладзена за забойствы і злачынствы супраць калектыўнай бяспекі, а таксама ў адносiнах да сексуальных рэцыдывістаў.

Касцёл у пераважна каталіцкай краіне заяўляе, што законапраект уступае ў супярэчнасць з артыкулам 30 Канстытуцыі, які забараняе смяротнае пакаранне. Акрамя таго, праект не сумяшчальны з міжнароднымі канвенцыя па правах чалавека і іншымі канвенцыямі, якія падпісала Панама.

Вопыт паказвае, што смяротнага пакаранне не спрыяе барацьбе са злачыннасцю. Таму ўсё больш і больш краін адмаўляюцца ад яго ўжыванне.

Ужо ў 2007 г., у кантэксце падобных дэбатаў аб рэформе пэнітэнцыярнай сістэмы ў краіне, Канферэнцыя Біскупаў Панамы выказвалася супраць смяротнага пакарання, спасылаючыся на святасць жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.