2011-08-08 14:15:25

Больш жанчын у ватыканскай газеце


RealAudioMP3 Паводле меркавання галоўнага рэдактара ватыканскай газеты “L'Osservatore Romano”, Джавані Марыі Віяна, жанчыны павінны атрымаць у выданні больш прасторы “персанальнай і тэматычнай”. Святы Айцец папрасіў яго аб гэтым асабіста, паведаміў журналіст у інтэрв'ю нямецкай газеце “Die Welt”. Ангельская рэдакцыя, напрыклад, складаецца выключна з жанчын. Такога яшчэ не было ў гісторыі газеты ніколі.

Заснаваная двума італьянскімі журналістамі ў 1861 г. “L'Osservatore Romano”, з 1885 г. з’яўляецца сродкам інфармацыі Святога Пасаду. У дадатак да італьянскага штодзённага выдання, цяпер газета з'яўляецца кожны тыдзень на шасці іншых мовах. Яе агульны тыраж складае каля 100 тыс. асобнікаў.

Цікава, што першай сярод жанчын-рэдактараў за 150-гадовую гісторыю“Osservatore”, стала аўстрыйка Астрыд Хаас, яна ўзначальвае нямецкамоўную версію газеты з 2008 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.