2011-08-08 13:30:40

Апостальскі нунцый у Сірыі: страх сярод хрысціян расце


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы і Касцёла ў Сірыі асцерагаюцца, што спіраль насілля і прадузятага настрою ў адносінах да хрысціян у краіне можа ўбіць клін у раней мірнае суіснаванне рэлігій. Хрысціянская меншасць у Сірыі лічыць, што яна ходзіць на лязу нажа, паведамляе Апостальскі нунцый у Сірыі, арцыбіскуп Марыё Дзэнары. “Я заўважыў растучую занепакоенасць сярод хрысціян і страх за сваю будучыню”, - паведаміў ён.

Сірыя заўсёды была ўзорам мірнага суіснавання розных рэлігій, але многія хрысціяне лічаць, што “гэта атмасфера была парушана апошнімі падзеямі”, - адзначыў нунцый. “Было б жахліва, калі б дыялог і добрыя адносіны паміж рэлігіямі, якія існавалі ў Сірыя заўсёды, былі б знішчаны. “Многія сірыйцы ўжо збеглі ад насілля ў Турцыю і Ліван, сярод іх шмат хрысціян”.

Арцыбіскуп Дзэнары паскардзіўся, што ён згубіў кантакт з многімі хрысціянамі ў краіне. “Адна з найважнейшых задач папскага прадстаўніка, наведваць каталіцкія супольнасці. Гэтыя невялікія групы ў цяперашні час раскіданы і застаўлены на волю лёсу”. Яшчэ некалькі месяцаў таму нунцый меў магчымасць наведваць гэтых хрысціян, але зараз больш не можа вольна рухацца па краіне з-за небяспекі, якая тут існуе.

Сірыйскай апазіцыі, паводле меркавання назіральнікаў, складаецца пераважна з суніцкага насельніцтва. Ці ўваходзяць у яе склад хрысціяне дагэтуль не вядома. На час Рамадана, пратэстуючыя абвясцілі аб правядзенні штодзённых дэманстрацый.

“Святы месяц”, здаецца, усё больш і больш ператвараецца ў крывавы Рамадан, выказаў занепакоенасць ватыканскі дыпламат. “Гэта вельмі цяжка і вельмі сумна для ўсіх. Я далучаюся да звароту Папы, які сказаў некалькі месяцаў таму, што кровапраліцце павінна спыніцца. Сітуацыя прыносіць нам вялікі боль”, - сказаў арцыбіскуп Дзэнары.

У акцыях пратэсту ў Сірыі, сірыйскімі сіламі бяспекі, па словах праваабаронцаў, было забіта па меншай меры 1600 мірных жыхароў і арыштавана каля 12 тыс. праціўнікаў ўрада.







All the contents on this site are copyrighted ©.