2011-08-06 13:25:27

Сусветны моладзевы форум – глыток свежага паветра для іспанскай эканомікі


RealAudioMP3 Кіраўнік жыллёва-эканамічнага ўпраўлення Мадрыда Персіваль Мальяно, паведаміў, што Сусветныя дні моладзі, як чакаецца, прынясуць у бюджэт іспанскай эканомікі больш за 100 млн. еўра. Падчас абмеркавання арганізацыйных момантаў моладзевага форуму ў мадрыдзкім рэгіянальным урадзе, Мальяно сказаў, што прыбыццё тысяч маладых католікаў прынясе глыток свежага паветра ў іспанскую эканоміку. Ён адказаў крытыкам Сусветных дзён моладзі, якія сцвярджаюць, што мерапрыемства абыйдзецца іспанскаму ўраду ў мільёны еўра.

Фінансавы дырэктар сусветнай моладзевай сустрэчы Фернанда Хіменэс Барыёканаль, заявіў, што форум у цяперашні час фінансуецца ў значнай ступені за кошт прыватных сродкаў. Ён дадаў, што ўрад не будзе непасрэдна выдзяляць на мерапрыемства матэрыяльныя сродкі. Выдаткі на выкарыстанне грамадскіх месц будуць пакрыты поўнасцю за кошт арганізатараў Сусветных дзён моладзі.

У дадатак, вялікую долю складаюць ахвяраванні сотняў прыватных спонсараў. Значную частку бюджэта пакрываюць таксама рэгістрацыйныя ўзносы ўдзельнікаў сустрэчы, дадаў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.