Венесуэла: “Caritas” аб адсутнасці бяспекі ў краіне
Дырэктар каталіцкай
дабрачыннай арганізацыі “Caritas” венесуэльскага штата Тачыра асудзіў прысутнасць
калумбійскіх паўстанцкіх груповак у Венесуэле. Кс. Арланда Нэйра паведаміў, што мэтай
Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі (FARC) і Нацыянальнай арміі вызвалення (ELN) з'яўляецца
гандаль наркотыкамі і тэрарыстычная дзейнасць. Яны сеяць паніку сярод насельніцтва
Венесуэлы, выкрадаючы людзей і займаючыся вымагальніцтвам, а ўрад краіны нічога ня
робіць, каб спыніць іх.
Прысутнасць груп паўстанцаў на тэрыторыі Венесуэлы
не выклікае сумненняў, сказаў святар, бо ён сам неаднаразова сустракаўся з імі ў сваім
рэгіёне. “Калумбійскія паўстанцы квітнеюць ад такога роду дзейнасці. Гээта прыносіць
ім вялікія грошы”, - сказаў кс. Нэйра.
Святар паддаў крытыцы ўрад Венесуэлы
за адсутнасць бяспекі ў краіне з-за дзейнасці паўстанцкіх груп. “Сумна, што наш урад
не бярэ на сябе адказнасць. Яны кажуць, што партызан няма, яны сюды не прыяжджаюць,
але тое, што яны кажуць і тое, што мы бачым у сельскай мясцовасці на самой справе,
адрозніваецца”, - сказаў святар.
Кс. Арланда Нэйра адзначыў таксама, што паўстанцкія
групоўкі займаюцца вымагальніцтвам і ў багатых, і ў бедных, у фермераў і ўладальнікаў
ранча, ніхто не можа адчуваць сябе бяспечным у Венесуэле.