2011-08-06 13:47:53

Арабскі эксперт: змена рэжыму ў Сірыі пагоршыць становішча хрысціян


RealAudioMP3 Адзін з вядучых экспертаў па хрысціянстве ў арабскім свеце, мяркуе, што адстаўка Прэзідэнта Башара аль Асада ў Сірыі створыць непакоючую будучыню для хрысціян у краіне. “Калі паўстанцы перамогуць, Сірыя стане ісламскай краінай”, - сказаў Наман Тарха, дырэктар культурнага цэнтра “Вусны праўды”, амерыканскаму Каталіцкаму інформагенцтву. Цэнтр існуе для садзейнічання арабскай культуры і мастацтву, асаблівым чынам арабскаму хрысціянству.

“Заходняе тэлебачанне, здаецца, мяркуе, што гэта пацыфісцкая рэвалюцыя, але большасць хрысціян Сірыі ведаюць, што гэта не так. Яны бачаць узброеныя банды, якія збіраюцца за межамі мячэці пасля пятнічнай малітвы, у прыватнасці, у такіх гарадах, як Хама”, - сказаў Тарха, які родам з горада Алеппо на поўначы Сірыі.

Яго словы прагучалі ўсяго праз дзень пасля заявы дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан, якая абвінаваціла сірыйскія сілы бяспекі ў забойстве каля 2 тыс. чалавек, што прымалі ўдзел у антыўрадавых пратэстах. Паводле Клінтан, рэжым Асада страціў законную сілу. Яе асцярогі былі паўтораны Прэзідэнтам Расіі, краіны, якая, як правіла, была заўсёды саюзнікам Сірыі. Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што Прэзідэнта Асада чакае “сумны лёс”, калі ён тэрмінова не правядзе палітычныя рэформы і не пойдзе на кампраміс з мяцежнікамі.

На эксперта, не можна ідэалізаваць часы кіраўніцтва Башара аль Асада. “Гэта не значыць, што ў Сірыі няма карупцыі, і што ён не зрабіў шмат памылак. Напрыклад, ён занадта доўга чакаў, каб зрабіць рэформы і ўвесці больш свабоды і дэмакратыі”. Але, на думку Наман Тарха, Асад “вельмі добры і разумны чалавек, і ён можа змяніцца, калі іншыя дапамогуць”. Эксперт лічыць, што некаторыя краіны і асяроддзі працуюць не на карысць Сірыі, але для ўласных выгодаў.

Учора, афіцыйнае агенцтва сірыйскага ўрада “Мена” паведаміла, што Прэзідэнт Асад выдаў пастанову, якая дазваляе шматпартыйную сістэму ў Сірыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.