2011-08-05 11:56:42

“Фукусімскія дзеці” сустрэліся з Папам


RealAudioMP3 Дваццаць вучняў пачатковай школы з паўночна-усходняй Японіі паабяцалі папе Бэнэдыкту XVI што яны будуць рабіць усё, каб “свет ніколі больш” не апынуўся перад тварам небяспекі. Дзеці прыехалі з японскага горада Офунато у Італію і сустрэліся са Святым Айцом пасля агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа, паведамляе “L'Osservatore Romano”.

Офунато, гэта адзін з прыбярэжных гарадоў, якія пацярпелі ад катастрофы на атамнай электрастанцыі Фукусіма, што стала наступствам землятрусу і цунамі 11 сакавіка 2011 г.

Дзеці выказалі Папе сваё жаданне “жыць і адраджацца”, рабіць намаганні, каб “аднавіць свой ўсё яшчэ прыгожы горад”. Акрамя таго, яны абавязаліся “ніколі не губляць сваёй усмешкі, якая з'яўляюцца крыніцай надзеі”.

На сустрэчы прысутнічаў таксама мэр японскага горада Хокуто, Масасі Шыракура, які з’явіўся перад Святым Айцом з квітнеючай галінай дрэва сакуры, якая сімвалізуе адраджэнне. “Усё адродзіцца, - сказаў ён - таксама, як адрадзіўся Нагасакі пасля ядзернага выбуху 9 жніўня 1945 г. Кветкі сакуры былі першымі, якія заквітнелі ўжо праз 30 дзён пасля катастрофы на здзіўленне ўсім. Яны сталі сімвалам надзеі”, - сказаў мэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.