2011-08-05 13:49:06

Судан: Касцёл разглядае магчымасць падзелу біскупскай канферэнцыі


RealAudioMP3 Пасля абвяшчэння незалежнасці Паўднёвым Суданам, іерархі краіны разглядаюць магчымасць падзелу біскупскай канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне ў паўднёвасуданскім Вау ў кастрычніку павінна будзе вырашыць, ці існуе неабходнасць стварэння двух асобных біскупскіх канферэнцый, паведамляе “Fides”. На сённяшні дзень існуе адна Канферэнцыя Біскупаў Судана з двума незалежнымі сакратарыятамі: у Хартуме для поўначы і ў Джубу для поўдня. З дзевяці суданскіх дыяцэзій, дзве размешчаны на поўначы – у Хартуме і Эль Обэйд – іншыя сем – у незалежным з чэрвеня Паўднёвым Судане.

Рашэнне будзе залежаць у першую чаргу ад развіцця Касцёла на поўначы краіны, гаворыцца ў паведамленні. Там, адзначаецца рэзкае зніжэнне колькасці вернікаў. Многія пераехалі ў паўднёвую частку Судана. Тым больш, што ў Паўночным Судане павялічваецца ціск на хрысціян. Ужо прыйшлося зачыніць некалькі каталіцкіх школ. “Калі Хартум прызнае поўныя правы на сваёй тэрыторыі паўднёвасуданскім грамадзянам, гэта палепшыць сітуацыю”, - адзначыў супрацоўнік Суданскага экуменічнага форуму Джон Эштан.







All the contents on this site are copyrighted ©.