2011-08-05 13:05:52

Нунцый у Іспаніі: дні моладзі – найважнейшы элемент “новай евангелізацыі”


RealAudioMP3 “Калі папа Бэнэдыкт XVI прыбудзе ў Іспанію для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, 18 жніўня, ён знойдзе краіну, ахопленую эканамічным крызісам”, - сказаў арцыбіскуп Рэнцо Фраціні. Нягледзячы на гэта, Апостальскі нунцый у Іспаніі адзначыў, што энтузіязм іспанцаў ад папскага візіту не слабее. “Іспанія чакае Святога Айца з вялікім жаданнем і надзеяй на тое, што ён пасадзейнічае духоўнаму аднаўленню краіны”, - сказаў арцыбіскуп, дадаўшы, што ў самім Мадрыдзе “пануе добры настрой, і ўвець горад гудзе”.

Беспрацоўе ў Іспаніі ў цяперашні час з'яўляецца самым высокім сярод прамыслова развітых краін. Амаль палова ўсіх маладых людзей не могуць знайсці працу. Іспанія “перажывае крызіс каштоўнасцяў і разлічвае на тое, што Папа прынясе ў краіну новы подых”, - сказаў нунцый, падкрэсліўшы, што місія Святога Айца ўсё ж у першую чаргу будзе духоўнай. Папа паўдзельнічае ў 9 мерапрыемствах на працягу 4 дзён моладзевага форуму ў Мадрыдзе. Між іншым, Бэнэдыкт XVI паспавядае некалькіх маладых людзей у суботу, а ў нядзелю ўзначаліць св. Імшу на полі мадрыдскага аэрапорта “Cuatro Vientos”. У ёй прымуць удзел сотні тысяч маладых пілігрымаў з усяго свету.

“Многія маладыя людзі адчуваюць сябе расчараваным і маюць патрэбу ў новай надзеі і, таму гэты дзень уяўляе сабой новы пачатак”, - сказаў Апостальскі нунцый. На яго думку, гэтыя Сусветныя дні моладзі з’яўляюцца найважнейшым элементам канцэпцыі Бэнэдыкта XVI пад назвай “новая евангелізацыя”, мэта якой вяртанне Захаду да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў і веры ў Езуса Хрыста. Паводле Святога Айца, “хрысціянская жыццё па-сапраўднаму пачынаецца з ўнутранага абнаўлення, ад навяртання, звароту да Бога”, - падкрэсліў арцыбіскуп Рэнцо Фраціні.







All the contents on this site are copyrighted ©.