Кенія: Касцёл заклікае грамадства да салідарнасці і адказнасці
Каталіцкі Касцёл у
Кеніі звярнуўся да грамадзян краіны з пасланнем, у якім заклікае “разам, будаваць
будучыню краіны”. У спецыяльным звароце, мясцовай камісіі “Iustitia et pax” (“Справяліваць
і мір”), адзначаецца, што Кенія “знаходзіцца ў стане вялікай харчовай небяспекі, якая
пагражае жыццю многіх яе жыхароў”, таму ўлады краіны “абавязаны паважаць і бараніць
права і фундаментальныя свабоды грамадзян, сярод якіх, права на харчаванне, з яго
належнай колькасцю і якасцю”.
У звароце прысутнічае таксама заклік да міжнароднай
супольнасці, “праявіць салідарнасць у сферы неабходнай эканамічнай дапамогі, каб
кенійцы не пакутавалі ад голаду”.
Сярод іншых тэм, якія ўздымаюцца ў звароце
камісіі: “сацыяльная і палітычная адказнасць”, асабліва ў сувязі з прынятай год таму
новай Канстытуцыяй Кеніі і маючымі адбыцца выбарамі. “Каб не дапусціць насілля і беспарадкаў,
як гэта здаралася ў мінулым, заклікаем усіх палітыкаў і грамадзян даць сведчанне нацыянальнай
згоды, канцэнтруючы сілы на тым, каб дапамагчы дасягнуць сапраўднага прымірэння ў
краіне”, - адзначаецца ў пасланні. Акрамя таго, іерархі звяртаюць увагу на неабходнасць
“грамадзянскай адукацыі насельніцтва”, якая заключаецца “у выхаванні павагі да нацыянальных
каштоўнасцяў і прынцыпаў дэмакратыі”. У сваю чаргу, “грамадзяне Кеніі заклікаюцца,
галасаваць за кваліфікаваных лідэраў, з высокімі маральнымі якасцямі, здольных служыць
краіне”, - гаворыцца ў звароце камісіі “Iustitia et pax”.