2011-08-04 13:17:20

Вернікі славацкай Рэфармацкай Царквы супраць аб’яднання з венгерскай


RealAudioMP3 Вернікі Рэфармацкай Царквы Славакіі, славацкай нацыянальнасці, выказалі пратэст супраць рашэння свайго кіраўніцтва, аб’яднаць рэфармацкія Цэрквы Славакіі і Венгрыі. У адкрытым лісце каля 300 вернікаў заклікаюць да склікання сінода. Аднак Царкоўнае кіраўніцтва ў Камарна адмаўляецца весці дыялог.

Са 110 тыс. членаў Рэфармацкай Царквы Славакіі, у адпаведнасці з дадзенымі славацкага Міністэрства культуры, 80 тыс. лічаць сябе венграмі і 30 тыс. славакамі. У канцы чэрвеня, кіраўніцтва Царквы вырашыла зацвердзіць, прынятае два гады таму на Генеральнай канвенцыі Венгерскай Рэфармацкай Царквы, рашэнне аб'яднаць усе пратэстанцкія цэрквы Карпацкага басейна (тэрыторыя былога Венгерскага каралеўства).

Прадстаўнікі пратэстуючых заяўляюць, што такі крок “непрымальны, асабліва з хрысціянскага пункту гледжання”, таму што Венгерская Рэфармацкая Царква дзейнічае ў адпаведнасці з нацыянальным прынцыпам, як Царква Венгрыі, а ў Рэфармацкай Царкве Славакіі ёсць вялікая колькасць вернікаў-славакаў. Пратэстанцкі тэолаг Ігар Кіс бачыць у пашырэнні Венгерскай Царквы, злоўжыванне з мэтай мадзьярызацыі.

Святары і царкоўныя цэнтры ў Славакіі аплачваюцца дзяржавай. Славацкае Міністэрства культуры заявіла, што “аб’яднанне Царквы па этнічным або нацыянальным прынцыпе ў сённяшняй Еўропе як і ва ўсім свеце з’яўляецца беспрэцэдэнтным крокам”. Таму юрыдычны аналіз пакажа, ці такія фундаментальныя змены ў статусе Царквы аўтаматычна анулююць дзяржаўную рэгістрацыю, і,такім чынам, прыпыняюць дзяржаўныя субсідыі”, - паведамілі ў міністэрстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.