2011-08-03 13:52:46

Бэнэдыкт XVI адзначыў каштоўнасць дзейнасці “Рыцараў Калумба”


RealAudioMP3 2-4 жніўня ў Дэнверы праходзіць 129-ы з’езд “Рыцыраў Калумба”, амерыканскай арганізацыі заснаванай ў 1882 г. святаром ірланскага паходжання Майклам МакГіўні. Асноўнымі прынцыпамі гэтай аргнаізацыі з’яўляюцца міласэрная любоў, адзінства, братэрства і патрыятызм, а дзейнасць заключаецца ва ўмацаванні каталіцкай ідэнтычнасці яе членаў і дапамозе ў патрэбах Касцёла.

З нагоды з’езда членаў арганізацыі, Бэнэдыкт XVI скіраваў да яго ўдзельнікаў спецыяльнае пасланне за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Ад імя Бэнэдыкта XVI кардынал Бэртонэ выказаў падзяку “Рыцарам Калумба” за іх уклад у дыскусію адносна маральных і этычных прынцыпаў у сучасным грамадстве. “Моцнае маральнае сведчанне неабходна ў сферы заканадаўчых ініцыятыў, якія падрываюць такія фундаментальныя асновы грамадства, як шлюб і сям’я, а таксама пагражаюць асноўным правам чалавека, такім як права на свабоду сумлення і веравызнання. - напісаў іерарх - Яго Святасць заклікае вас працягваць развіваць свае катэхетычныя праграмы, каб умацоўваць людзей у веры і хрысціянскай маральнасці, і прапаноўваць разумныя і грунтоўныя аргументы”.

Кардынал Бэртонэ падкрэсліў, што Папа вельмі цэніць уклад “Рыцараў Калумба” у дапамогу людзям дасягаць сваёй сталасці, навучаючы іх таму, што на самой справе мае вялікае значэнне, прапануючы прыклады сапраўднай вернасці, працавітасці, шляхетнасці і самаахвяравання. Акрамя таго, кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што Святы Айцец вельмі цэніць дабрачынную дзейнасць, якой займаюцца “Рыцары Калумба” і іх дапамогу ў вырашэнні патрэбаў Паўсюднага Касцёла. “Папа бачыць у гэтай вялікай сімфоніі дабрачыннасці і сведчання паўсюднасці нашай веры, прыклад вялікай глыбіні нашай надзеі на тое, што збаўчыя задумы Хрыста споўняцца”, - адзначаецца ў пасланні.







All the contents on this site are copyrighted ©.