2011-08-03 12:32:17

Амерыканскі іерарх: аднаўленне Касцёла пачынаецца не з крытыкі іншых


RealAudioMP3 Паводле арцыбіскупа амерыканскага Дэнвера Чарльза Чапута, сапраўдная рэформа Касцёла патрабуе глыбокай веры і пакаяння ад усіх яго членаў, у тым ліку духавенства, кансэкраваных асоб i свецкіх. “Аднаўленне пачынаецца не з крытыкі іншых, але з сумленнага погляду на сябе, праз жаль за ўласныя грахі, а таксама праз змену сябе”, - падкрэсліў іерарх. “Мы ўсе мае патрэбу ў міласэрнасці Божай. Калі мы сапраўды зразумеем, што можам размаўляць адзін з адным з сумленнасцю і любоўю, ад гэтага можа пачацца місія аднаўлення Касцёла”.

Аб гэтым арцыбіскуп Чапут заявіў на штогадовым 129-м з’ездзе Рыцараў Калумба, які праходзіць у Дэнверы 2-4 жніўня. Урачыстую св. Імшу на адкрыццё форуму цэлебравалі 10 кардыналаў, 70 арцыбіскупа і біскупаў і больш за 100 святароў.

Падчас сваёй гаміліі арцыбіскуп Чапут падкрэсліў, што разам з пакаяннем, “другая неабходная для кожнай рэформы Касцёла якасць” – гэта вера. “Не вера, як тэалогія, ці сукупнасць дактрын і практык, але вера як мэтанакіраваная ўпэўненасць у Богу”, і вера, “як рызыка, запал, безкампраміснасць, каб аддаць сябе цалкам Езусу Хрысту”, - сказаў ён. Паводле іерарха, кіраўнічая роля духавенства ў Касцёле заўсёды павінна быць заснавана на пакоры і службе “і ніколі толькі на “пачуцці права”.

У штогадовым з’ездзе Рыцараў Калумба ў Дэнверы прымае ўдзел 500 дэлегатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.