2011-08-02 11:53:12

Індыя: рэзкае развіццё індустрыі гандлю людзьмі


RealAudioMP3 Кожны год каля 4 млн. чалавек становяцца ахвярамі гандлю людзьмі ва ўсім свеце, сярод іх, больш за 1 млн., дзеці. Па дадзеных грамадскіх арганізацый, найбольшая колькасць усіх прададзеных у рабства, каля 90%, складаюць жанчыны і дзяўчынкі, якіх выкарыстоўваюць у секс-індустрыі, у якасці рабыняў або для прымусовых шлюбаў. Гандаль людзьмі штогод прыносіць даход каля 30 млрд. долараў.

У індыйскім штаце Джаркханд сітуацыя з гэтым вельмі трывожная. З кожным годам расце колькасць дзяўчынак, вымушаных жыць у паўрабскіх умовах, і тых, каго прымушаюць займацца прастытуцыяй, паведамляе “Fides”.

Джаркханд належыць да ліку штатаў, дзе большасць сем'яў жывуць у крайняй беднасці. Гэта спрыяе распаўсюджванню крымінальных груповак, якія зарабляюць на самых бедных слаях насельніцтва, з дапамогай падману або гвалту забіраючы дзяцей для далейшага іх продажу ў рабства. 74% змушаных да рабства дзяўчынак яшчэ не скончылі сярэднюю школу, каля 50% карыстаюцца першай магчымасцю, каб уцячы ад насілля ў сям'і.

Паводле даследавання, праведзенага навукоўцамі-псіхолагамі жаночага каледжа г. Ранчы, жанчыны і дзяўчынкі з'яўляюцца найбольш неабароненымі членамі індыйскага грамадства. За апошнія 30 гадоў больш за 30 мільёнаў жанчын і дзяўчынак у Азіі сталі ахвярамі гандлю людзьмі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.