2011-08-02 13:59:44

Бэнэдыкт XVI прыняў рашэнне па канфлікце паміж харвацкай дыяцэзіяй і італьянскім кляштарам


RealAudioMP3 2 жніўня Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала паведамленне, якое адлюстроўвае пазіцыю Святога Пасаду ў сувязі з навінамі, якія з’явіліся ў некаторых СМІ Харватыі і Італіі адносна канфлікта паміж харвацкай дыяцэзіяй Парэнца і Пола і бэнэдыктынскім кляштарам у Пральі, у Італіі.

У спецыяльным паведамленні адзначаецца, што гэты канфлікт “мае выключна касцёльны характар”. Але ён, нажаль, быў выкарыстаны для палітычных і дэмагагічных мэтаў, з “магчымай мэтай прычынення шкоды Харватыі”. Аднак, “рашэнне Апостальскай Сталіцы спрыяе выключна аднаўленню справядлівасці унутры Касцёла, хоць толькі з частковай кампенсацыяй”, - гаворыцца ў паведамленні. Гэта рашэнне было прынята пасля раследвання Апостальскай Сталіцай канфлікта, які пачаўся ў 2004 г. 21 лістапада 2008 г. папа Бэнэдыкт XVI стварыў спецыяльную кардынальскую камісію. Пасля ўважлівага даследвання дамовы паміж абодвума бакамі і некаторых аднабаковых рашэнняў касцёльных уладаў дыяцэзіі Парэнца і Пола, у снежні 2010 г. высновы Камісіі былі прадстаўлены Святому Айцу, які зацвердзіў іх”.

Святы Айцец пастанавіў, што “нерухомая ўласнасць, якой у сувязі з гістрычнымі акалічнасцямі валодала дыяцэзія, была перададзена ў валоднанне харвацкай кампаніі “Аbbazia”, насуперак пажаданню былога ўладальніка і ахвярадаўцы”. “Таму, - гаворыцца ў паведамленні - дыяцэзія абавязана кампенсаваць шкоду, нанесеную бэнэдыктынскаму кляштару ў Пральі, хоць зрабіць гэта ў поўнай меры немагчыма”. Гэта тлумачыцца тым, што “каштоўнасць уласнасці, прададзенай дыяцэзіяй, нашмат большая”.

У паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што біскуп дыяцэзіі Парэнца і Пола, “негледзячы на тое, што першапачаткова пагадзіўся ўдзельнічаць у перамовах з бэнэдыктынцамі, з мэтай знайсці ўнутрыкасцёльнае рашэнне, нажаль адышоў ад гэтай пазіцыі”, “адмовіўшыся падпісваць пагадненне, якое б мела законную сілу”. Па рашэнні Пантыфіка, на пасаду спецыяльнага камісара “ad actum” па гэтым пытанні быў прызначаны арцыбіскуп Сантас Абрыл і Кастэлла, які атрымаў кампетэнцыю замяніць мясцовага іерарха ў вырашэнні гэтай праблемы. “Матывы дзейнасці кіраўніцтва дыяцэзіі Парэнца і Пола былі разгледжаны і прыняты пад увагу, згодна з прынцыпамі справядівасці і правасудзя, і знайшлі сваё адлюстраванне ў рашэнні Пантыфіка. Таму вызывае шкадаванне яго аспрэчванне і абвінавачванні ў недакладным разглядзе справы”, - адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.