2011-08-02 16:13:33

Арцыбіскуп Лос-Анджэлеса: Амерыка становіцца прынцыпова іншай краінай


RealAudioMP3 Эміграцыя з'яўляецца магчымасцю і ключом да абнаўлення Амерыкі, паколькі яна дапамагае праліць святло на хрысціянства, каталіцкую місію, “спадчыну святасці і службы”, - сказаў арцыбіскуп Лос-Анджэлеса Хосэ Гомес у звароце да святароў і свецкіх.

Паводле яго, “Амерыка прызначана быць месцам сустрэчы з жывым Езусам Хрыстом”. “Гэта была матывацыя першых місіянераў, якія прыйшлі сюды. Нацыянальны характар ​​і дух Амерыкі глыбока пазначаны Евангеллем і каштоўнасцямі, якія яно прынесла на гэту зямлю”, - заявіў іерарх.

Канферэнцыя, арганізаваная Напа Інстытутам, сабрала 300 каталіцкіх лідэраў з ЗША, у тым ліку біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх, каб абмеркаваць будучыню Касцёла ва ўсё больш секулярнай культуры.

Арцыбіскуп адзначыў, што “элітарная культура, якая распаўсюджана сярод палітыкаў, у сродках масавай інфармацыі і навуковых колах, часта адкрыта варожая да рэлігійнай веры”. На думку іерарха, “Амерыка становіцца прынцыпова іншай краінай. Настаў час для ўсіх, прызнаць гэта”.

Католікі павінны адказаць на пытанне эміграцыі “у святле Божага плану для краіны”. Арцыбіскуп адзначыў, што выхадцы з іншых краін, гэта “людзі энергіі і імкнення”, якія “не баяцца цяжкай працы і самаахвяравання”. “Пераважная большасць з іх верыць у Хрыста і любіць наш Каталіцкі Касцёл, яны падзяляюць традыцыйныя амерыканскія каштоўнасці веры, сям'і і грамадства”, - сказаў ён. Іерарх занепакоены тым, што палітычныя дэбаты па пытанні эміграцыі ў ЗША зышлі на ўзровень націвізма.







All the contents on this site are copyrighted ©.