2011-08-02 16:42:06

Арцыбіскуп Джыроцці: Касцёл ніколі не здрадзіць таямніцы споведзі


RealAudioMP3 Рэгент Апостальскай Пенітэнцыярыі, арцыбіскуп Джанфранко Джыроцці, цвёрда заявіў, што Каталіцкі Касцёл ніколі не здрадзіць таямніцы споведзі. “Ірландыя можа змяніць ўсе законы, але яна павінна ведаць, што Касцёл ніколі не прадставіць інфармацыі аб тым, хто спавядаецца, свецкім уладам”, - сказаў арцыбіскуп Джыроцці.

14 ліпеня прэм'ер-міністр Ірландыі Энда Кені паабяцаў ўвесці новы закон, згодна з якім святар можа пакарацца пазбаўленнем волі на 5 гадоў за тое, што не паведаміў свецкім уладам аб выпадках сексуальнага насілля, расказаным яму падчас споведзі.

Прапанаваны закон супярэчыць Кананічнаму праву, якое бароніць недатыкальнасць таямніцы споведзі, і абараняе таго, хто спавядаецца, ад яе парушэння.

Арцыбіскуп Джыроцці заявіў, што “святар, які парушае таямніцу споведзі падлягае экскамуніцы з самаго права, гэта значыць аўтаматычна адлучаецца ад Касцёла”, і таму прапанаваная мера з'яўляецца “абсурднай і непрымальнай”. “Гэта не азначае, што біскупы не павінны прымаць мер супраць педафілаў, наадварот, пасля адпаведнага расследавання, гэтыя людзі павінны заплаціць за свае злачынствы”, - дадаў іерарх. Але, “калі гаворка ідзе пра парушэнне таямніцы споведзі, адказ Касцёла заўсёды будзе не”.







All the contents on this site are copyrighted ©.