2011-08-01 14:53:56

Еўрасаюз патрабуе вызваліць в'етнамскага святара-дысідэнта


RealAudioMP3 Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан выказала заклапочанасць рашэннем в'етнамскіх уладаў аб аднаўленні турэмнага зняволення каталіцкага святара і праваабаронцы Нгуэна Ван Лі.

Ён адбываў васьмігадовы тэрмін па прысуду з 2007 г. Але ў мінулым годзе, у сувязі з рэзкім пагаршэннем стану яго здароўя і частковым паралічам, заключэнне было прыпынена на год.

Як паведаміла ў пятніцу прэс-служба еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства, стан здароўя Нгуэна Ван Лі па-ранейшаму выклікае моцныя асцярогі, захоўваецца высокае рызыка яго смерці. “Вярхоўны прадстаўнік зноў паўтарае заклік ЕС вызваліць усіх мірных праваабаронцаў у В'етнаме”, - гаворыцца ў паведамленні. Эштан заклікала В'етнам выконваць асноўныя правы чалавека, у тым ліку свабоду слова.







All the contents on this site are copyrighted ©.