Егіпет: Копцкая Царква хоча падаць у суд на дзяржаву
Праз 7 месяцаў пасля
нападу на храм у Каіры Копцкая Царква мае намер падаць у суд на Егіпецкую дзяржаву,
паведаміла нямецкае каталіцкае агенцтва “KNA”. Адвакат Джозэф Малак заявіў, што да
крымінальнай адказнасці варта прыцягнуць кіраўніка ваеннага савета, міністра ўнутраных
спраў і генеральнага пракурора.
Егіпецкія ўлады атрымалі шматлікія паказанні
па справе аб нападзе на коптаў, але да гэтага часу няма ніякага прагрэсу ў пошуку
вінаватых, паведаміў егіпецкім СМІ Малак.
У перапоўненай царкве ў Каіры ў
навагоднюю ноч былі забіты 24 чалавекі, 97 паранены. Шматлікія падазраваныя ў злачынстве
былі вызваленыя пасля некалькіх тыдняў утрымання пад вартай.