2011-08-01 13:38:06

Арцыбіскуп Фізікелла: хрысціянства не можа быць асновай злачыннай ідэалогіі


RealAudioMP3 “Выказванні аб тым, што “хрысціянскі фундаменталізм” нібыта матываваў нарвежскага тэрарыста для здзяйснення тэрактаў у Осла і на Утэя, сведчаць аб неразуменні таго, чым з’яўляецца на самой справе хрысціянства”, - адзначыў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рыно Фізікелла.

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “CNA” іерарх адзначыў, што хрысціянства з’яўляецца рэлігіяй любові, радасці і павагі, таму не можа быць натхненнем для якой-небудзь злачыннай ідэалогіі. Арцыбіскуп падкрэсліў, што слова “павага”, асабліва важна ў міжчалавечых адносінах перад абліччам прыбыцця на стары кантынент вялікай колькасці прадстаўнікоў іншых культур і рэлігій. На думку іерарха, колькасць мусульман, што кожны год павялічваецца ў Еўропе, павінна натхняць еўрапейцаў да больш глыбокага разважання над уласнымі хрысціянскімі каранямі.

“Мы не можам забыцца, што хрысціянская ідэнтычнасць сёння ў Еўропе з’яўляецца вельмі слабой. - сказаў арцыбіскуп Фізікелла - Шмат людзей не ведае, што азначае вера, таму іслам і іншыя рэлігіі з’яўляюцца для іх выклікам, для таго, каб лепш зразумець уласную традыцыю і паходжанне. Таму, на маю думку, адным з фундаментаў новай евангелізацыі павінна быць свядомасць сваёй ідэнтычнасці і прыналежнасць да Касцёла”, - адзначыў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.