2011-07-31 13:47:30

Сакратар Пантыфіка адзначыў 55-ы дзень нараджэння


RealAudioMP3 30 ліпеня адзначыў 55-й дзень нараджэння асабісты сакратар Святога Айца Бэнэдыкта XVI кс.пралат Георг Генсвайн. Гэты святар, які з’яўляецца доктарам кананічнага права, стаў сакратаром кардынал Ёзэфа Ратцынгера, яшчэ ў 2004 г., калі будучы Пантыфік быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння. З таго часу ён заўсёды знаходзіцца побач з Папам, часта з’яўлецца яго дарадцам і арганізуе працу Святога Айца.

Нарадзіўся кс. Георг Генсвайн 30 ліпеня 1956 г. у мястэчку Вальдшут у Шварцвальдзе ў Германіі. Вучыўся ў Фрыбургу і Рыме. Пасля святарскага пасвячэння ў 1984 г. працаваў у сваёй роднай дыяцэзіі, а затым быў накіраваны вывучаць кананічнае права ў Мюнхен, дзе атрымаў доктарскую ступень. У 1994 г. кс. Гансвайн, стаў асабістым сакратаром арцыбіскупа Фрыбурга і пробашчам катэдральнага касцёла.

У 1996 г. пачаў працу ў Кангрэгацыі Веравучэння. З 2000 г. з’яўляецца прэлатам. Калі 6 студзеня 2004 г. сакратар кардынала Ратцынгера кс. Ёзэф Клеменс прыняў біскупскае пасвячэнне, кс. Георг быў прызначаны сакратаром будучага Пантыфіка.

У вольны час сакратар Святога Айца шмат чытае і займаецца спортам: любіць тэніс, горныя вандроўкі і лыжы.







All the contents on this site are copyrighted ©.