2011-07-31 11:45:37

Бэнэдыкт XVI: быць католікам – азначае быць адкрытым на свет


RealAudioMP3 Вечарам 30 ліпеня, у дворыку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй баварскага мястэчка Траўнштайн. Прыбыўшыя з родных мясцін Пантыфіка прадстаўнікі мясцовых уладаў і вялікая група музыкантаў, падаравалі Святому Айцу музычны канцэрт, а таксама ўручылі “Ганаровы персцень” – асаблівую ўзнагароду за спрыянне дабрабыту Траўнштайна. Гэта сустрэча была прымеркавана да 60-годдзя святарства Бэнэдыкта XVI, якое Папа адзначаў 29 чэрвеня. Менавіта ў Траўнштайне 60 гадоў таму новапрэзбітэр Ёзэф Ратцынгер цэлебраваў сваю першую св. Імшу.

“З вашай прысутнасцю, Кастэль Гандольфа пераўтварыўся ў баварскае мястэчка і я вельмі удзячны, за тое, што дзякуючы вам, тут зараз прысутнічае мая баварская земля! Я удзячны вам, таму што, хоць на адзін момант я меў магчымасць акунуцца ў прыгажосць і весялосць баварскай культуры!”, - сказаў удзельнікам дэлегацыі Папа.

У сваёй прамове да прысутных Святы Айцец адзначыў, што баварская зямля з’яўляецца благаслаўлёнай, дзякуючы Стварыцелю, які напоўніў яе гарамі, вазёрамі, халмамі і лясамі. “Але ўпоўні благаслаўлёнай яна з’яўляецца, таму што людзі, ў веры ўражанныя гэтай прыгажосцю стварэння і дабрынёй Стварыцеля, а таксама уражаныя Ім, змаглі паразважжаць аб гэтым і праславіць Яго. Чым была б Баварыя без вежаў і купалоў нашых касцёлаў, без цудоўнага барока і радасці, што праз яго выражаецца? - сказаў Папа - Без касцёлаў, крыжоў уздоўж дарог і маленькіх капліц, без сваёй музыкі, паэзіі, адкрытасці, сардэчнасці і радасць, якую мы толькі што перажылі, Баварыя не была б Баварыяй”. Пантыфік заклікаў маліцца, каб Баварыя засталася такой якая ёсць – заўсёды прыгожай, і каб людзі гэтай зямлі заўсёды казалі “так” жыццю, каб заставаліся веруючымі, хрысціянамі, католікамі. “Католік”, азначае адкрыты на свет. Свет і жыццё і вера – разам азначаюць талерантнасць і адкрытасць на іншага, на сардэчнае братэрства, якое паходзіць са свядомасці, што мы ўсе належым адзінаму Айцу і з’яўляемся любімымі адзіным Панам”, сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.