2011-07-30 14:14:27

“Octava Dies”. Сусветныя дні моладзі – тры пакаленні


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і Ватыканскага радыё, прысвяціў сваё штотыднёвае разважанне ў рубрыцы “Octava Dies” маючым адбыцца 16-22 жніўня ў Мадрыдзе Сусветным дням моладзі.

“Кардынал Рока Валера, які у якасці біскупа прымаў Сусветныя дні моладзі у Санцьяга дэ Кампастэла дваццаць гадоў таму, і цяпер зноў прымае іх у Мадрыдзе, казаў аб трох пакаленнях моладзі гэтага форума”, - кажа кс. Ламбардзі.

“Першае, гэта пакаленне 1968 г., натхнённае рэвалюцыйнымі ідэямі з усімі іх супярэчнасцямі. Другое, пакаленне 1989 г., якое жыло ў часы падзення сцен і знаёмства з шырокімі гарызонтамі адкрытымі Янам Паўлам ІІ. Яно было больш уважлівым да духоўнага вымярэння. Трэццяе, пакаленне двухтысячных гадоў, “пакаленне інтэрнэта і сацыяльных сетак” – моладзь лічбавага катынента”, адзначыў кс. Фэдырыко Ламбардзі.

Ён падкрэсліў, што такое разуменне моладзі канешне вельмі спрошчанае, аднак відавочна, што свет змяняецца вельмі хутка, і менавіта моладзь з’яўляецца першай, хто адчувае і разважае аб пераменах у канкрэтным жыцці, ментальнасці і паводзінах.

“Ітак, мы едзем у Мадрыд разам з Папам з гатоўнасцю прыняць новы выклік: абвяшчаць Хрыста менавіта гэтаму пакаленню, і заклікаць яго самаго стаць галоўнай дзеючай асобай гэтага абвяшчэння у новых прасторах свайго жыцця - на кантынентах геаграфічных і лічбавых. - кажа дырэктар Ватыканскага радыё - Гэты выклік можа спужаць і падавацца цяжкім, але – як кажа тэма Сусветных дзён моладзі – калі, мы “укаранёныя і зацверджаныя ў Хрысце”, тады можам “моцныя верай” глядзець наперад з даверам. “Таму, чэрпаючы з каранёў, якімі з’яўляецца Хрыстус, многія пакаленні маладых людзей здолелі пабудаваць з надзеяй і радасцю сваю будучыню. Магчыма таксама і гэта”, - кажа у сваёй штотыднёвай рубрыцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.