2011-07-30 15:01:51

Папа атрымае “Ганаровы персцень” Траўнштайна


RealAudioMP3 Вечарам 30 ліпеня, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, будзе прысутнічаць на музычным канцэрце, які пройдзе ў дворыку Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа. Канцэрт, з'яўляецца падарункам баварскага мястэчка Траўнштайн, у якім 60 гадоў таму новапрэсбітэр Ёзэф Ратцынгер цэлебраваў сваю першыю св. Імшу.

Пасля канцэрту Пантыфіку будзе уручаны “Ганаровы персцень”, спецыяльная узнагарода Траўнштайна для людзей, якія зрабілі уклад у дабрабыт гэтага мястэчка. “Ганаровы персцень” уручаецца з 1969 г., і за гэты час ім былі ушанаваны толькі сем чалавек. Узнагарода далучыцца да іншых знакаў пашаны Пантыфіку ад баварцаў: да ганаровага грамадзянства і названай у гонар Бэнэдыкта XVI вуліцы.

Траўнштайн, з’яўляецца месцам асабліва дарагім Папе – тут прайшло яго дзяцінства і маладыя гады. У склад дэлегацыі, якая прыбудзе ў Кастэль Гандольфа уваходзяць каля 250 чалавек – прадстаўнікі мясцовых уладаў і музыканты фальклорных баварскіх гуртоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.