2011-07-30 13:39:57

Мехіка: упарадкаванне тэрыторыі вакол санктуарыя Маці Божай Гуадалупскай


RealAudioMP3 Гарадскія улады Мехіка, вызначылі 8,5 млн. долараў на правядзенне ўпарадкавання тэрыторыі вакол базыліцы Маці Божай Гуадалупскай. Размова ідзе аб “паляпшэнні гарадскога краявіда” і “аднаўленні публічнай прасторы” вакол санктуарыя, які кожны год наведваюць міліліёны пілігрымаў.

Гэта першая за 35 апошніх гадоў, такога тыпу, дапамога санктуарыю з боку грамадзянскіх уладаў горада. Акрамя рэстаўрацыйных прац прадугледжваецца пабудова спецыяльнага гандлёвага сектара, аднаўленне неабходнай інфраструктуры, у тым ліку дарог, якія вядуць да святыні і азяляненне ваколіц.

Базыліка Маці Божай Гуадалупскай у Мехіка з’яўляецца другой, пасля базылікі св. Пятра ў Рыме, па колькасці наведванняў каталіцкай святыняй у свеце. Ва урачыстасць Апякункі Мексікі, 12 снежня, сюды прыбывае каля 5 млн. пілігрымаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.