2011-07-29 11:30:35

Бэнэдыкт XVI: недахоп любові – прычына кожнай праблемы чалавецтва


RealAudioMP3 28 ліпеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальнае пасланне да генерала кангрэгацыі рэгулярных клерыкаў Самаскі айца Франка Масконэ, з нагоды 500-й гадавіны вызвалення з турмы заснавальніка гэтай манаскай супольнасці св. Джыралама Эмільяні. Гэты святы з’ўяляецца паўсюдным апякуном сіротаў і пакінутай моладзі.

Мерапрыемствы звязаныя са святкаваннем юбілею пачнуцца 25 верасня, св. Імшой у базыліцы св. Марка ў Венецыі і працягнуцца на працягу ўсяго наступнага года. Кульмінацыяй святкавання стане начная пілігрымка моладзі з Масерады да марыйнага санктуарыя ў Трэвізе.

“Жыццё свецкага Джыралама Міані, венецыянца, пачалося занава ў ноч на 27 верасня 1511 г., калі, пасля шчырага абяцання перамяніцца, дадзенага Найсвяцейшай Панне Марыі з Трэвіза, праз яе заступніцтва ён быў вызвалены з турэмных кайданак. Пазней ён усклаў іх на алтар у гонар Марыі”, - расказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што гэты момант прадстаўляе нам прыклад унутранага перамянення асобы Джыралама: ён быў вызвалены, з Божай дапамогай, з палону эгаізма, пыхі, спробаў доказу сваёй значнасці. “Такім чынам яго сутнасць, якая першапачаткова цягнула яго да часовых рэчаў, цяпер кіравалася толькі да Бога, праз служэнне сіротам, хворай і пакінутай моладзі”, сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што моладзь, асабліва тая, якая знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых умовах, не можа быць пакінута адна, але для нармальнага развіцця патрабуе важнай рэчы: любові. “Увага да моладзі і да яе чалавечага і хрысціянскага выхавання, якая характарызуе харызмат Самаскаў, працягвае быць заданнем Касцёла, ва ўсе часы і ў кожным месцы. Неабходна, каб развіццё новых пакаленняў падтрымлівалася не толькі культурнымі і тэхнічнымі элементамі, але перш за ўсё любоўю. Такой любоўю, якая стаіць вышэй за індывідуалізм і эгаізм і робіць больш уважлівым да патрэбаў кожнага брата і сястры. Прыклад св. Джыралама Эміліяні, якога Ян Павел ІІ назваў “свецкім, які натхняў свецкіх”, няхай дапамагае нам быць уважлівым да маральнай, фізічнай, сутнаснай беднасці нашай моладзі, а перш за ўсё да беднасці любоўю, што з’ўяляецца карэннем кожнай сур’ёзнай праблемай чалавецтва”, - напісаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.