2011-07-28 13:02:34

Сусветныя дні моладзі: распрацавана спецыяльнае прылажэнне для iPad i iPhone


RealAudioMP3 29 ліпеня, у Залі Друку Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя-дэманстрацыя прылажэння “iGPII” для iPhone, iPod і iPad, распрацаванага спецыяльна для маючых адбыцца ў Мадрыдзе 16-22 жніўня Сусветных Дзён Моладзі.

Прылажэнне, якое можна спампаваць з інтэрнэта, дазволіць сачыць за моладзевым форумам, аператыўна атрымліваючы інфармацыю аб падзеях, якія будуць адбывацца ў Мадрыдзе. Акрамя таго, яно ўтрымлівае дакументальныя матэрыялы аб гісторыі мерапрыемства, шматлікія фота і відэа матэрыялы, праграму Сусветных дзён моладзі, GPS-карту з адзначанымі месцамі сустрэч і начлегаў. Прылажэнне было распрацавана спецыяльна для ўдзельнікаў форума і журналістаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.