Памёр Апостальскі нунцый у ЗША арцыбіскуп Пьетро Самбі
27 ліпеня, у Балціморы
памёр арцыбіскуп Пьетро Самбі, Апостальскій нунцый у ЗША. Стан яго здароўя пагоршыўся
на працягу апошніх некалькіх дзён, пасля перанесенай хірургічнай аперацыі на лёгкім.
Пьетро
Самбі нарадзіўся 27 чэрвеня 1938 г. у Сальяно аль Рубіконэ, у італьянскай дыяцэзіі
Рыміні. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1964 г. Пасля атрымання навуковых ступеняў
у тэалогіі і кананічным праве, пачаў дыпламатычнае служэнне ад імя Апостальскай Сталіцы
ў Камеруне. Затым працаваў у нунцыятурах у Іерусаліме, на Кубе, у Алжыры, Нікагарагуа,
Бельгіі, Індыі. У 1985 г. папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Бурундзі,
затым, у 1991 г., у Інданэзіі, а праз сем гадоў у Ізраілі.
У 2005 г. Cвяты
Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Самбі Апостальскім нунцыем у ЗША. Прыняўшы
гэтую пасаду іерарх адначасова выконваў абавязкі Пастаяннага назіральніка Апостальскай
Сталіца пры Арганізацыі Амерыканскіх Штатаў.