2011-07-28 15:03:16

Нямецкія біскупы паінфармуюць Папу аб працэсе дыялогу ў Касцёле


RealAudioMP3 Нямецкія біскупы на сустрэчы з Папам 13 жніўня паінфармуюць Пантыфіка аб працэсе дыялогу ў Касцёле Германіі. Аб гэтым распавёў кардынал Рэйнхард Маркс у інтэрв'ю “Мюнхенскай касцёльнай газеце”. У сустрэчы са Святым Айцом апрача іерарха возьмуць удзел: старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі, арцыбіскуп Фрайбурга Роберт Цоліч, а таксама біскуп Эсэна Франц-Ёзэф Овэрбэк і біскуп Оснабрука Франц-Ёзэф Бодэ.

9 і 10 ліпеня ў Мангейме адбылася адмысловая канферэнцыя пад дэвізам “Сёння верыць”, якая сабрала духавенства і свецкіх. Каля 300 прадстаўнікоў дыяцэзій, манаскіх супольнасцяў, універсітэтаў і арганізацый сабраліся, каб абмеркаваць сітуацыю і будучыню Касцёла.

Арцыбіскуп Цоліч заявіў на канферэнцыі аб “новым спосабе камунікацыі і размовы” унутры Касцёла. Прэзідэнт Цэнтральнага камітэта нямецкіх католікаў, найбуйнейшай у еўропе арганізацыі свецкіх вернікаў, Алоіс Глюк заклікаў да канкрэтных рэформ у Касцёле. Ён выступіў супраць “культуры застою”.

Праграма ініцыятывы дыялогу рапісана да 2015 г. Яна павінна вярнуць страчаны пасля скандалаў са злоўжываннямі святароў давер і развіваць перспектывы будучыні Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.