2011-07-28 12:58:04

Ватыканскае выданне: “Папа добра ведае Іспанію”


RealAudioMP3 “Папа добра ведае Іспанію – разам з усімі яе драматычнымі кантрастамі, але і з яе творчай энергіяй, як адной з самых вялікіх каталіцкіх краін”, - сказала намеснік галоўнага рэдактара іспанскага выдання “Osservatore Romano” Марта Лаго, у інтэрв'ю газеце “La Razon”.

Іспанія падчас Сусветных дзён моладзі 16-21 жніўня “пакажа тое самае лепшае, што мае ў сабе”, - адзначыла з перакананнем журналіст. Іспанская каталіцкая моладзь атрымае магчымасць падзяліцца сваім энтузіязмам і радасцю з аднагодкамі з розных краін.

Папа, які прыбудзе ў Іспанію 18 жніўня, безумоўна пасадзенічае агульнаму добраму настрою: “Я думаю, - сказала нам. рэдактара - што мы будзем мець дачыненне з зусім новым падарожжам Папы, якое зламае стэрэатыпы і прыемна здзівіць”.

Іспанскія СМІ каментуюць Сусветныя дні моладзі шырока і вельмі па-рознаму. Хапае таксама крытычных публікацый. Аднак, з іншага боку, адчувальныя намаганні касцёльных лідэраў, якія спрабуюць будаваць масты, у тым ліку з крытыкамі. У рэшце рэшт, у складанай сітуацыі, у якой апынулася іспанская моладзь, Касцёл прадстаўляецца як сіла надзеі. Асноўнай праблемай Іспаніі з'яўляецца эканамічны крызіс і яго ўплыў на рынак працы. Узровень беспрацоўя сярод моладзі – 40%. Ён з'яўляецца самым высокім у ЕС.

Арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніа Марыя Руоко Варэла адзначыў, што маладыя пілігрымы з усяго свету, прыедуць у Іспанію з тымі ж праблемамі і тымі ж пытаннямі, якія мае іспанская моладзь. "Гэта агульны негатыўны настрой, які пануе сёння сярод усёй еўрапейскай моладзі", - сказаў іерарх. У сувязі з чым, Сусветныя дні моладзі павінны стаць крыніцай надзеі і натхнення для маладых людзей Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.