2011-07-28 15:24:33

Біскуп заклікаў ЕС да новай памежнай палітыкі


RealAudioMP3 Да перагляду сваёй памежнай палітыкі заклікаў біскуп нямецкага Трыра Штэфан Акерман Еўрапейскі Саюз. Высылаць назад лодкі бежанцаў з Міжземнага мора да берагоў Паўночнай Афрыкі, беручы пад увагу правы чалавека, вельмі несправядліва, сказаў старшыня нямецкай камісіі “Справядлівасць і мір” у інтэрв'ю дыяцэзіяльнаму выданню.

З улікам крызісу ў Паўночнай Афрыцы, ЕС мае патрэбу ў новым накірунку, “захоўваць па сапраўдныму стандарты, вынікаючыя з правоў чалавека, і справядлівага размеркавання сродкаў паміж дзяржавамі-членамі”. Біскуп Акерман заявіў гэта пасля вяртання з Уганды. “Настолькі радыкальная форма беднасці яшчэ ніколі не сустракалася ў свеце”, - сказаў біскуп аб гэтай афрыканскай краіне.

Акерман нагадаў аб планах міжнароднай супольнасці па скарачэнні беднасці ўдвая да 2015 г. Засталося толькі чатыры гады, “і мы бачым па нядаўнім фінансавым крызісе, на глабальным узроўні і ў зоне еўра, што велізарныя сумы могуць быць знойдзены хутка, калі толькі на гэта ёсць палітычная воля”, - сказаў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.