2011-07-27 14:37:51

Маскоўскі Патрыярх пацвердзіў кананічную прыналежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі


RealAudioMP3 Абхазія і Паўднёвая Асеція з'яўляюцца кананічнай тэрыторыяй Грузінскай Царквы, заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 26 ліпеня ў Кіеве. “Цалкам відавочна, што існуе кананічная юрысдыкцыя Грузінскага Патрыярхату на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі”, - сказаў Патрыярх журналістам па выніках перамоў з Каталікосам усяе Грузіі Іллёй II у Кіева-Пячэрскай лаўры ў сталіцы Украіны.

Патрыярх Маскоўскі адзначыў, што “існуюць складанасці ў адносінах паміж Расіяй і Грузіяй, але няма ніякіх фундаментальных праблем у адносінах паміж Праваслаўнымі Цэрквамі краін”. На думку прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы, гэта, як свайго роду “духоўная рухаючая сіла”, дапаможа Цэрквам пераадолець палітычныя рознагалоссі.

Яны мелі месца ў апошнія гады, асабліва ў Абхазіі, дзе большасць духавенства выйшла з-пад юрысдыкцыі Грузінскай Праваслаўнай Царквы, і перайшло ў Маскоўскі Патрыярхат. У сярэдзіне мая група маладых святароў спрабавала стварыць асобную Абхазскую Мітраполію. Гэта выклікала шмат спрэчак у абхазскім грамадстве, а Грузінская Царква, як і Руская Праваслаўная дыстанцыраваліся ад гэтай ініцыятывы.

Патрыярх Кірыл паабяцаў працягваць дыялог з Грузінскай Праваслаўнай Царквой у атмасферы адкрытасці для таго, каб прадухіліць далейшыя рознагалоссі. Ілля II ахарактэрызаваў перамовы як “добры пачатак” для вырашэння рэлігійных праблем у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Два Патрыярхі знаходзяцца ва Украіне з нагоды святкавання Хрышчэння Кіеўскай Русі.







All the contents on this site are copyrighted ©.