2011-07-26 12:35:39

У Інданэзіі працягваецца пераслед хрысціян


RealAudioMP3 Працягваецца пераслед хрысціян у Інданэзіі. Пратэстанцкая супольнасць "Хрысціянская царква Інданезіі" распаўсюдзіла заяву, у якой сцвярджаецца, што інданезійскім хрысціянам, якія пражываюць у раёне горада Багор, пагражае масавы пераслед, піша “Fides”.

Горад Багор знаходзіцца ў адным з цэнтраў супрацьстаяння ісламісцкіх баевікоў "Фронту абаронцаў" і хрысціянскіх супольнасцяў. Баевікі працягваюць перашкаджаць правядзенню набажэнстваў, мясцовыя жыхары таксама пагражаюць вернікам, патрабуючы перанесці месца правядзення штотыднёвай малітвы.

Гарадскія ўлады зачынілі храм, у якім хрысціяне праводзілі набажэнствы. Мэр горада адмаўляецца падпарадкавацца рашэнню Вярхоўнага суда, які пастанавіў адчыніць храм для хрысціянскіх сходаў. Мэр Багора настойвае на правядзенні набажэнстваў у іншым месцы. Вернікі, якія праводзяць малітву, каля апячатанага храма, кожны раз сутыкаюцца з пратэстамі мясцовых жыхароў, так што паліцыі даводзіцца абараняць хрысціян. Вернікі настойваюць на тым, што гарадская адміністрацыя абавязана выканаць распараджэнне Вярхоўнага суда і вярнуць храм для правядзення набажэнстваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.