Патрыярхі Кірыл і Ілля абмяркуюць пытанне Абзазіі і Паўднёвай Асеціі
Патрыярхі Рускай і
Грузінскай Праваслаўных Цэркваў Кірыл І і Ілля II, 26 ліпеня ўвечары будуць размаўляць
у Кіеве аб адносінах дзвюх краін. Мова таксама пойдзе пра Паўднёвую Асецію і Абхазію,
якія абвясцілі незалежнасць ад Грузіі. Тут сутыкаюцца антарэсы абодвух Цэркваў. Па
словах прадстаўніка Патрыярха Іллі, Грузінская Царква мае надзею ўзмацніць свой уплыў
у гэтых правінцыях.
Гэта другая сустрэча праваслаўных Патрыярхаў пасля пяцідзённай
вайны паміж Грузіяй і Расіяй у жніўні 2008 г. Дыпламатычныя кантакты паміж дзвюма
краінамі былі спыненыя. Кантакты паміж Цэрквамі ўскладніў той факт, што Патрыярх Кірыл
ў верасні мінулага года павіншаваў Прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты з “гадавінай
Незалежнасці”.
Патрыярх Грузіі Ілля II, які благаславіў восенню 2008 г. дзесяткі
тысяч людзей на антырасійскія выступленні, у апошні час выказваецца за нармалізацыю
адносін паміж абедзвюма краінамі і падтрымлівае актыўныя кантакты з Рускай Праваслаўнай
Царквой.