2011-07-26 12:57:44

Германія: праваслаўны Мітрапаліт вітае “братэрскія жэсты” Папы


RealAudioMP3 Старшыня Праваслаўнай біскупскай канферэнцыі Германіі, Мітрапаліт Аўгусцінас, чакае ад візіту папы Бэнэдыкта XVI у Германію новых імпульсаў для дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Тое, што Святы Айцец падчас свайго вераснёўскага візіту, жадае сустрэцца таксама і з праваслаўнымі біскупамі, з'яўляецца “прыгожым і ідучым далёка за межы пратаколу братэрскім жэстам Папы”, падкрэсліў грэцка-праваслаўны Мітрапаліт у размове з нямецкім каталіцкім інфармацыйным агенцтвам “KNA”. Ён дадаў: “Для мяне, гэта з'яўляецца прыкметай растучага ўзаемапаразумення ў праваслаўна-каталіцкіх адносінах”.

Папа будзе знаходзіцца з 22 па 25 верасня ў сваёй роднай краіне. Яго сустрэча з прадстаўнікамі праваслаўя запланавана на 24 верасня ў Фрайбургу. На думку Мітрапаліта Аўгусцінаса, інтэнсіўная праграма візіту Папы, вядома, не пакіне месца на доўгія тэматычныя дыскусіі. Але ён хацеў бы скарыстацца магчымасцю, каб паведаміць Святому Айцу аб стварэнні і мэтах канферэнцыі праваслаўных біскупаў, у якой “працуюць разам десять розных епархій адной Праваслаўнай Царквы”. На сустрэчу з Бэнэдыктам XVI запрошаны 19 біскупаў з розных традыцый: грэцкай, рускай, сербскай і румынскай.

Мітрапаліт Аўгусцінас не раз заяўляў аб сваёй прыхільнасці справе экуменізму, які, на яго думку, можа і павінен змяняць Царкву і грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.