2011-07-26 15:37:22

В'етнам: святар-праваабаронца зноў арыштаваны


RealAudioMP3 Вядомы в'етнамскі каталіцкі святар Нгуен Ван Лі, які на працягу многіх гадоў змагаецца за правы чалавека, па дадзеных Міжнароднага таварыства па правах чалавека быў зноў арыштаваны 25 ліпеня. 65-гадовы кс. Нгуен Ван Лі з'яўляецца сімвалам барацьбы за свабоду веравызнання і свабоду слова ў В'етнаме.

Пасля шматлікіх траўм, святар паралізаваны на адзін бок. Ён быў неаднаразова арыштаваны і прысуджаны да турэмнага зняволення, апошні раз у сакавіку 2007 г. за нібыта прапаганду супраць в'етнамскай сацыялістычнай дзяржавы. Да свайго цяперашняга арышту ён знаходзіўся пад хатнім арыштам, дзе яму не дазвалялася ўступаць у кантакт з вонкавым светам.

Тым не менш, ён высылаў электронныя лісты, у якіх заклікаў да "паста, малітвы і дзеянняў" за грамадзянскія правы, дэмакратыю і супраць кітайскай агрэсіі. Міжнароднае таварыства па правах чалавека заклікала Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам, вызваліць святара неадкладна і безумоўна.







All the contents on this site are copyrighted ©.