2011-07-26 16:19:36

Апостальскій нунцый у Паўночных краінах: “не” насіллю ў імя Бога


RealAudioMP3 “Фундаменталізм, і перш за ўсё той, які базуецца на рэлігійнай матрыцы, ніколі не будзе прымальным. Ён з’яўляецца выключна выкарыстаннем рэлігіі для апраўдання ўласнага экстрэмізма, няўдалага асабістага жыцця ці бачання будучыні”, - сказаў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “SIR” Апостальскі нунцый ў Паўночных краінах арцыбіскуп Эміль Пауль Тшэрыг.

Дыпламатычны прадстаўнік Святога Пасаду адзначыў, што “усе Папы, асабліва Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI, казалі у адносінах да іслама і хрысціянства”: “нельга весці вайну і выкарыстоўваць насілле ў імя Бога”. “Гэта вельмі яснае пасланне, якое пастаянна неслі Айцы Касцёла і думаю, што ўсе рэлігіі сёння пакліканы да таго, каб быць сімвалам адзінаства чалавецтва, адзінства чалавечага рода. Быць абсалютна супрацьлеглым таму, што здарылася некалькі дзён таму. - адзначыў дыпламат - Сам Хрыстус, паміраючы на крыжы выразіў сваё абсалютнае непрыманне любога тыпу насілля, і гэта з’яўляецца найглыбейшым сэнсам хрысціянства. У гэтым заключаецца навучанне Пантыфікаў, кожнай катэхезы, кожнай прамовы”. “Такая пазіцыя павінна быць фундаментам веруючых мужчын і жанчын: той хто верыць не можа быць прыладай гвалту і разбурэнняў”, - адзначыў арцыбіскуп Тшэрыг, каментуючы нядаўнія тэракты ў Нарвегіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.