2011-07-25 15:04:55

Арцыбіскуп Гуджэроцці выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Свёнтка


RealAudioMP3 Новы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці выказаў свае спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Свёнтка. Ад яго імя гэта зрабіў кс. прэлат Крыспін Дубель, часовы павераны Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Іерарх напісаў: “Смерць ксяндза кардынала напоўніла нас смуткам, але таксама дае магчымасць паглядзець на гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ацаніць яго пастырскую паслугу ў часы, калі пасля гадоў пераследу з’явілася магчымасць абвяшчаць Божае слова, удзяляць сакрамэнты і будаваць святыні”.

“Молімся сёння разам, каб Езус Хрыстус, Найвышэйшы Святар, прыняў яго да хвалы жыцця вечнага як вернага вестуна Добрай Навіны. Няхай нашае малітоўнае засяроджанне і пакінуты прыклад ксяндза кардынала ўмацоўвае нас усіх у часовым крочанні па шляхах евангелізацыі сучаснага свету”, - напісана ў спачуванні, дасланым Апостальскай Нунцыятурай на імя Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.