2011-07-24 12:31:20

Бэнэдыкт XVI скіраваў спачуванні нарвежскаму народу


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы Тарчызіо Бэртонэ, скіраваў ад імя Бэнэдыкта XVI спачувальную тэлеграму каралю Нарвегіі Гаральду V, у сувязі з тэрарыстычнымі актамі, якія адбыліся 22 ліпеня ў Осла і на востраве Утэя.

“Глыбока засмучаны навіной аб гібелі вялікай колькасці людзей у выніку бессэнсоўнага гвалтоўнага акту у Осла і Утэя, Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI узносіць гарачыя малітвы за ахвяр і іх блізкіх, просячы Бога аб супакоі для загінуўшых і Божым суцяшэнні для тых, хто пакутуе”, - адзначаецца ў тэлеграме.

“У гэты час народнага гора, Папа моліцца, каб усе нарвежцы былі духоўна паяднанымі і рашуча вырашылі адкінуць усе шляхі нянавісці і канфліктаў, і сумесна і адважана працаваць дзеля будаўніцтва будучыні ўзаемнай павагі, салідарнасці і свабоды будучых пакаленняў”,- гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.