24 ліпеня ў Рыме,
ва ўзросце 93 год, адыйшоў у вечнасць італьянскі кардынал Вірджыліо Ноі, былы арцыпрысбітэр
патрыярхальнай базылікі св. Пятра, генеральны вікарый Яго Святасці для горада-дзяржавы
Ватыкан і былы кіраўнік “Фабрыкі св. Пятра”.
Іерарх нарадзіўся 30 сакавіка
1922 г. у Зэлата дэ Бэрэгуарда, Павійскай дыяцэзіі ў Італіі. Пачаў сваё святарскае
служэнне ў парафіі Найсвяцейшага Збаўцы ў Павіі. Заснаваў моладзевы рух, дзейнасць
якога заключалася ў бліжэйшым знаёмстве з літургіяй.
З 1948 г. прыбываў ў Рыме,
дзе вывучаў гісторыю Касцёла, літургіку, патрыстыку і гісторыю мастацтваў. Удзельнічаў
у падрыхтоўцы дыяцэзіяльных літургічных кангрэсаў. Быў сакратаром “Цэнтра літургічнай
дзейнасці”, створанага пры італьянскім епіскапаце і заснавальнікам часопіса “Літургія”.
Акрамя таго, як прафесар выкладаў гісторыю мастацтваў у Папскіх універсітэтах. У 1969
г. папа Павел VI даверыў яму пасаду падсакратара новай Кангрэгацыі Божага Культу,
якая павінна была рэалізоўваць літургічныя змены згодна з рашэннямі ІІ Ватыканскага
Сабора. З 1970 Папскі цэрымонімайстар, капелан Папскай жандармерыі, кансультант Камітэта
па справах сем’яў, член Камісіі па вывучэнні ролі жанчыны ў грамадстве і Касцёле.
Са стварэннем Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, у 1970 г.,
біскуп Ноі займаў пасаду падсакратара, а потым сакратара аддзела Божага Культу, гэтай
дэкастэрыі. З 1982 г. – арцыбіскуп, а з 1989 г. арцыпрэсбітэр патрыярхальнай базылікі
св. Пятра, а затым кіраўнік “Фабрыкі св. Пятра” і генеральны вікарыі Яго Святасці
для горада-дзяржавы Ватыкан. У 1991 г. іерарх атрымаў кардынальскі берэт з рук папы
Яна Паўла ІІ. У 2002 іерарх зыходзіць на пенсію.
На сённяшні дзень Калегія
Кардыналаў уключае ў сябе 195 іерархаў, сярод якіх 114 маю права ўдзельнічаць у выбарах
Пантыфіка.