ЗША заклікае Турцыю ставіцца з павагай да хрысціян
Камітэт замежных спраў
Вярхоўнай палаты Кангрэсу ЗША ухваліў рэзалюцыю, якая заклікае Турцыю ставіцца з належнай
павагай да хрысціянскай спадчыны. Рэзалюцыя была прынята практычна аднагалосна – 43
галасы “за” і 1 “супраць”. Амерыканскія кангрэсмены заклікаюць Анкару спыніць рэлігійную
дыскрымінацыю і парушэнне рэлігійных правоў у рэлігійнай і адукацыйнай сферах. У рэзалюцыі
ўтрымліваецца заклік да вяртання ранейшым уладальнікам-хрысціянам уласнасці.
Ініцыятарамі
прыняцця рэзалюцыі выступілі рэспубліканец Эд Ройс і дэмакрат Говард Берман. Яны падкрэслілі,
што Турцыя ўжо даўно з'яўляецца злосным правапарушальнікам рэлігійных свабод ва ўсім
свеце.
Асаблівы водгук і радасць прыняцце рэзалюцыі выклікала ў грэцкай і армянскай
супольнасцях амерыканскага грамадства. Шматлікія гады свет назірае, як прыходзіць
у заняпад унікальная хрысціянская спадчына на тэрыторыі Турцыі. Асцярогі выклікаюць
падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі, у паўночнай частцы вострава
Кіпр. За 37 гадоў акупацыі паўночнага Кіпра застаецца невядомым лёс тысяч зніклых
людзей.
Архіепіскап Кіпрскі Хрызастом II усімі сіламі змагаецца за аднаўленне
свабоды на турэцкай частцы вострава. У сакавіку гэтага года ён стаў ініцыятарам адпаведнага
пазову ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Члены незалежнай камісіі, якія прыбылі
на Кіпр для расследавання справы, былі затрыманы турэцкімі ўладамі.