2011-07-22 12:18:17

Самалі: ісламісты забароняюць працу гуманітарных арганізацый


RealAudioMP3 Ісламская экстрэмісцкая групоўка “Аш-Шабаб” не мае намеру адмяняць забарону на працу заходніх гуманітарных арганізацый у Самалі, паведамляе “BBC”. “Аш-Шабаб” абвінаваціла большасць гуманітарных арганізацый у “палітызаваннні”. Акрамя таго, прадстаўнікі групоўкі назвалі прапагандысцкім заяву ААН аб голадзе ў двух рэгіёнах Самалі.

У сваю чаргу, прадстаўнікі ААН упершыню за 19 гадоў афіцыйна абвясцілі аб голадзе ў двух рэгіёнах Самалі. Да катастрафічнага недахопу прадуктаў прывялі ўнутраныя канфлікты, высокі ўзровень беднасці, а таксама мацнейшая за апошнія 50 гадоў засуха.

Звязаная з “Аль-Каідай” групоўка “Аш-Шабаб” кантралюе большую частку краіны –цэнтральныя і паўднёвыя раёны. У 2009 г. ісламісты ўвялі забарону на працу замежных гуманітарных арганізацый, абвінаваціўшы іх у распаўсюдзе антымусульманскіх настрояў.







All the contents on this site are copyrighted ©.