2011-07-22 11:55:15

Ватыкан: больш інвеставаць у краіны з высокім узроўнем СНІДу


RealAudioMP3 Новы сакратар Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя кс. Жан Мары Мупэндавату заклікаў ўрады і міжнародныя арганізацыі да больш шырокага ўдзелу ў барацьбе са СНІДам. На яго думку, трэба значна павялічыць інвестыцыі ў тыя афрыканскія краіны, дзе асабліва распаўсюджана хвароба імуннай недастатковасці. 20 ліпеня ў Рыме завяршылася сустрэча "Міжнароднага таварыства па СНІДзе". Сакратар Папскай рады заклікаў да свабоднага доступу да лекаў ад СНІДу для патрабуючых.

Эканамічная падтрымка краін з высокім узроўнем СНІДу праз інвестыцыі ў сферу аховы здароўя да гэтага часу ігнаравалася, падкрэсліў ватыканскі супрацоўнік. Большасць хворых на СНІД у Афрыцы маюць асабісты бюджэт меншы за адзін доллар ЗША ў дзень і не ў стане плаціць за лячэнне.

У той жа час кс. Мупэндавату выказаўся за цеснае супрацоўніцтва паміж Касцёлам і навукай у барацьбе са СНІДам. Толькі медыцынскае абслугоўванне ВІЧ-інфіцыраваных і хворых на СНІД недастаткова, яны патрабуюць таксама псіхалагічнай, сацыяльнай і духоўнай падтрымкі з боку Касцёла.

У фокусе дзейнасці Касцёла ў барацьбе супраць СНІДу, у першую чаргу, адукацыйныя праграмы, накіраваныя на адказнае выкарыстанне сексуальнасці. Без гэтага, многія медыцынскія поспехі не прынясуць вынікаў.

Кс. Жан Мары Мупэндавату мае 56 гадоў і паходзіць з Конга. На мінулым тыдні ён быў прызначаны папай Бэнэдыктам XVІ сакратаром Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.







All the contents on this site are copyrighted ©.