2011-07-22 12:02:50

Бэнэдыкт XVI зрабіў серыю новых прызначэнняў


RealAudioMP3 22 ліпеня Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім Нунцыем ва Узбекістане арцыбіскупа Івана Юркавіча. Пасланнік Папы будзе выконваць сваю дыпламатычную місію ва Узбекістане, застаючыся адначасова дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Расіі.

Акрамя таго, Пантыфік прыняў адстаўку біскупа Елгаўскай дыяцэзіі ў Латвіі Антона Юстса, з прычыны дасягнення іерархам 75-гадовага ўзросту. Адначасова Папа прызначыў біскупам гэтай дыяцэзіі святара Рыжскай архідыяцэзіі Едуардса Паўлоўскіса, да гэтага часу, пробашча парафіі Хрыста Валадара ў сталіцы Латвіі.

Кс. Паўлоўскіс нарадзіўся 30 жніўня 1950 г. у Брэзнэ ў рэгіёне Латгалія. Святарскае пасвячэнне прыняў ў 1975 г. Акрамя пастырскай дзейнасці займаўся выкладаннем грэцкай і польскай моў, літургікі і філасофіі ў Рыжскай духоўнай семінарыі. Выконваў абавязкі духоўнага кіраўніка, а таксама эканома ў гэтай навучальнай установе.







All the contents on this site are copyrighted ©.