2011-07-21 16:00:08

Бэнэдыкт XVI духоўна яднаецца са стратай Касцёла ў Беларусі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка.

“З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру”, - напісаў Папа. “Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзейсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і свайму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы, а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны”, - напісаў у тэлеграме Бэнэдыкт XVI.

Папа выказаў спачуванні таксама арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару “Ad nutum sanctae sedis” Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям, і усім вернікам “якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца”. “Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне, як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану”, - напісаў у сваёй спачувальнай тэлеграме Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.